Антырэйтынг і абяцанне пабудаваць «краіну шчаслівых людзей»: з чым Парашэнка ідзе ў бой за пасаду прэзідэнта


У аўторак, 29 студзеня, у Міжнародным выставачным цэнтры ў Кіеве Пятро Парашэнка заявіў, што імкнецца застацца ў крэсле кіраўніка дзяржавы яшчэ на пяць гадоў. Разбіраемся, што прапануе цяперашні прэзідэнт Украіны сваім выбарнікам гэтым разам.

Пасля таго, як усе асноўныя кандыдаты ўжо абвясцілі аб сваім жаданні пазмагацца за пасаду прэзідэнта Украіны, пра намер застацца на сваёй пасадзе заявіў і цяперашні прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка падчас мерапрыемства пад назвай «Ад Крут да Бруселя. Мы ідзем сваім шляхам». Назва адсылае да падзей стогадовай даўніны і гісторыі бітвы пад Крутамі, калі слаба ўзброеныя студэнты заплацілі сваім жыццём за бяспеку Кіева.

«Пачуццё глыбокай адказнасці перад краінай, перад сучаснікамі, перад мінулымі і будучымі пакаленнямі ўкраінцаў заахвоцілі мяне прыняць рашэнне балатавацца яшчэ раз у прэзідэнты Украіны», – падкрэсліў у сваёй прамове Парашэнка.

Чытайце па тэме:

Мнения
Комик и партнер опального олигарха вступает в борьбу: избирательная кампания в Украине превращается в комедию?
2019.01.03 15:30

Падмануць антырэйтынг

У адрозненне ад сваіх канкурэнтаў, Пятро Парашэнка зрабіў заяву аб сваім вылучэнні не ў рамках з’езда партыі, а падчас асобнага мерапрыемства.

«У прэзідэнта дастаткова высокі антырэйтынг. Значны ён і ў яго партыі. Таму, калі б ён балатаваўся ад партыі, то ўзяў бы на сябе частку незадаволенасці яе палітыкай», – адзначае ўкраінскі палітолаг Алег Саакян.

Яшчэ да выступлення гаранта на форуме былі агучаныя галоўныя дасягненні і асноўныя планы, якія палітык абяцае ажыццявіць.

Вера, войска, мова

У траўні 2018 году сваімі галоўнымі дасягненнямі на пасадзе прэзідэнта Парашэнка назваў умацаванне ўкраінскай арміі, падпісанне пагаднення аб асацыяцыі і бязвізавы рэжым з Еўрапейскім Звязам.

У траўні 2018 году сваімі галоўнымі дасягненнямі на пасадзе прэзідэнта Парашэнка сярод іншага назваў умацаванне ўкраінскай арміі. Крыніца фота: facebook.com/Пятро Парашэнка

Цяпер да спісу ажыццёўленых мэтаў дадалася дэцэнтралізацыя і Томас – дакумент аб аўтакефаліі ўкраінскай праваслаўнай царквы.

Да спісу ажыццёўленых Пятром Парашэнкам мэтаў дадалася аўтакефалія Украінскай праваслаўнай царквы. Крыніца фота: facebook.com/Пятро Парашэнка

«Галоўным тэзісам павінна стаць наступнае: ніхто не верыў, што ўдасца атрымаць «бязвіз», але Парашэнка гэта зрабіў. Ніхто не верыў, што будзе аўтакефалія, але гэтая мэта таксама была дасягнутая. Тое ж самае і з асацыяцыяй з ЕЗ. Адпаведна, цяпер галоўны пасыл – галасуйце за Пятра Парашэнку, і наступны прыпынак – гэта Еўрапейскі Звяз і NATO», – каментуе Алег Саакян.

Так і адбылося.

Підписання угоди про асоціацію з ЄС

Opublikowany przez Петро Порошенко Niedziela, 14 września 2014

«Толькі паўнапраўнае сяброўства ў ЕЗ і NATO канчаткова і незваротна гарантуе нашу ўкраінскую незалежнасць і нашу нацыянальную бяспеку», – падкрэсліў у сваёй прамове Парашэнка.

Opublikowany przez Петро Порошенко Wtorek, 29 stycznia 2019

«У 2023-м мы падамо заяўку на ўступленне ў ЕЗ»

Сярод абяцанняў прэзідэнта: да 2020 годзе прыцягнуць інвестыцыі ва ўкраінскую эканоміку, да 2021-га – паскорыць тэмпы развіцця эканомікі, павысіць зарплаты, пенсіі і сацыяльныя выплаты, да 2022 году – запрацуюць рэформы, а ўжо ў 2023-ім Украіна пачне працэдуру ўступлення ў ЕЗ і падпіша план дзеянняў па пытанні сяброўства Украіны ў NATO.

«Наш шлях – прэч ад Масквы», – заявіў прэзідэнт.

Не зусім тыя дасягненні

Шмат у чым прэзідэнт робіць акцэнт на знешняй палітыцы, каб зняць з сябе адказнасць за адсутнасць паляпшэнняў у пытаннях барацьбы з карупцыяй, правядзенні рэформаў і ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, заўважаюць палітолагі, у тым ліку Алег Саакян:

«Відавочны правал цэлага шэрагу дзеянняў на гэтым напрамку проста не дазваляе прэзідэнту апеляваць да гэтых тэмаў».

Вось толькі грамадства патрабуе менавіта паляпшэнняў у гэтых сферах.

Прапанова дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнкі адказвае чаканням яго прыхільнікаў у пытанні знешняй палітыкі, а таксама пытаннях бяспекі і сацыякультурнай сферы, геапалітычнага выбару, але не мае выразнай артыкуляцыі або супярэчыць іх чаканням ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы. Такія дадзеныя даследавання Цэнтру Разумкова, якія былі апублікаваныя раней у студзені.

Пажаданні выбарніка прэзідэнт улічыў, прынамсі ў сваіх абяцаннях.

Паабяцаў, што будзе толькі лепш

У сваёй прамове Парашэнка надаў шмат увагі менавіта сацыяльным праблемам украінцаў. Адзначыў, што ведае пра перажыванні мільёна ўкраінцаў і іх няўпэўненасць у заўтрашнім дні, аб сітуацыі пенсіянераў, якія спрабуюць выжыць, пра настаўнікаў і лекараў, якія мала зарабляюць. Успомніў Парашэнка і пра праблему міграцыі, а да яго папярэдняга слогану – армія, мова, вера – дадаліся новыя складнікі.

«Дабрабыт, бяспека і парадак – не менш важныя, чым армія, мова і вера», – падсумаваў сваю прамову прэзідэнт, тым самым аб’яднаўшы ўсё тое, што лічыць сваімі галоўнымі козырамі, і тое, што чакае ад яго ягоны выбарнік.

Акрамя таго, Парашэнка не прапусціў магчымасці раскрытыкаваць сваіх апанентаў і падзякаваць сваёй сям’і і паплечнікам за падтрымку.

Opublikowany przez Петро Порошенко Wtorek, 29 stycznia 2019

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне адбудуцца 31 сакавіка. І, калі ў 2014 годзе Пятру Парашэнку ўдалося атрымаць перамогу адразу ў першым туры, то сёлета, як паказваюць сацыялагічныя апытанні, такі вынік прэзідэнту паўтарыць не ўдасца.

Прысяга прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў 2014 годзе. Крыніца фота: facebook.com/Пятро Парашэнка

Паводле розных даследаванняў, за Парашэнку ў першым туры гатовыя прагаласаваць ад 6 % да 14 % апытаных, а яго галоўнымі канкурэнтамі будуць лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка і шоўмен Уладзімір Зяленскі.

Чытайце па тэме:

Новости
Просит прощения и разоблачает «слуг Москвы»: Тимошенко официально вступает в предвыборную гонку
2019.01.22 19:01

Святлана Аўчарова/АА, belsat.eu

Стужка навінаў