Амерыканская і паўднёвакарэйская выведкі заўважылі перамяшчэнне ракет у Пхеньяне


Некалькі паўночнакарэйскіх ракет перанеслі з ракетнага комплексу ў Пхеньяне, што можа сведчыць аб тым, што КНДР рыхтуецца распачаць дадатковыя правакацыйныя дзеянні.

Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйская грамадская тэлерадыёкампанія KBS, піша Reuters.

У паведамленні цытуецца ананімная крыніца ў выведцы, які заявіў, што прадстаўнікі выведкі Паўднёвай Карэі і ЗША выявілі, што ракеты перавозяцца з паўночнакарэйскага комплексу па даследаваннях і распрацоўцы ракет у Санум-Доне ў паўночнай частцы Пхеньяна.

У паведамленні не ўдакладняецца, калі і куды яны былі перамешчаныя.

Гаворка ідзе альбо пра ракеты сярэдняй далёкасці Hwasong-12, альбо пра міжкантынентальныя балістычныя ракеты Hwasong-14. Пры гэтым ракетны комплекс у Санум-Доне спецыялізуецца на вытворчасці міжкантынентальных балістычных ракет.

Крыніца ў міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі не змог пацвердзіць гэта паведамленне, або якія-небудзь незвычайныя дзеянні ў згаданым раёне.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў Паўночную Карэю пра гатоўнасць прымяніць сілу, аднак заявіў, што гэты варыянт не зʼяўляецца прыярытэтным для Вашынгтона.

КА, belsat,eu

Стужка навінаў