Алімпійскія гульні 2020 году пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021, паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт. Рашэнне аб пераносе было прынятае ў сувязі з пандэміяй каронавірусу.
Паралімпійскія гульні-2020 прызначылі на 24 жніўня-5 верасня 2021 году.
Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 году, аднак рашэнне аб пераносе на год падтрымалі ўсе нацыянальныя алімпійскія камітэты і ўсе спартовыя федэрацыі летніх відаў спорту.
У японскім аргкамітэце раней казалі, што цалкам адмяніць Алімпіяду будзе складана, мэтазгодна было б перанесці яе на год ці два.
Па ўсім свеце масавыя мерапрыемствы адмяняюць праз каранцін.
КА belsat.eu