Беларускі гурт зрабіў кавер-версію на папулярную гэтым летам песню.
Папулярны гурт AKUTE выпусціў кавер-версію на песню «Муры». Музыкі распавялі, што ўсё адбылося спантанна. Паслухайце і зацаніце – ці падабаецца?
«Разбуры турмы муры» – пратэставая песня, якая пазней стала гімнам «Салідарнасці» у Польшчы. Таксама гэтым летам яна стала сімвалам пратэсту ў Беларусі. Песня пазычыла мелодыю ў «L’Estaca», тэкст жа напісаны Яцэкам Качмарскім. У беларускім варыянце песня гучыць у перакладзе Андрэя Хадановіча.
ВЯ Belsat.eu