Акуляры, чабурэкі і маленькі ляп: нафтавікі павіншавалі жанчын з 8 сакавіка


На YouTube-канале «Белоруснефть-Минскоблнефтепродукт» з’явілася першае відэа – віншаванне жанчын з 8 сакавіка.

Паводле сюжэту, крэатыўны кіраўнік прадпрыемства загадаў падначаленым надзець касцюмы і сонечныя акуляры. А «для натхнення» ён замовіў чабурэкі. Праўда, падчас віншавання чабурэкі паядае толькі дырэктар, а астатнія энергічна танчаць.

На першых кадрах віншавання адбыўся невялічкі ляп. Відэаператар выпадкова зняў дакумент з дадзенымі аб заробку аднаго з аператараў АЗС.

Інфармацыя пра заробак можа мець статус камерцыйнай таямніцы. За гэта можна нават прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Канешне, калі ў дзеяннях асобы, якая разгалошвае звесткі аб заробку, няма складу злачынства.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў