Ад каронавіруса памерла 30-гадовая працаўніца дзіцячага садку з Мікашэвічаў


Як паведамляе «Наша Ніва», 30-гадовая Ганна Я. з Мікашэвічаў памерла 3 траўня. На наступны дзень яе пахавалі ў закрытай труне, бо ў жанчыны быў выяўлены COVID-19.

Ганна працавала ў дзіцячым садку памочніцай выхавацелькі. Паводле сваякоў жанчыны, 30 сакавіка Ганна паехала ў санаторый «Світанак-Любань» адпачыць. Там у яе 11 красавіка павысілася тэмпература. 14 красавіка муж яе забраў дадому і жанчына звярнулася да медыкаў. У Ганны дыягнаставалі левабаковую пнеўманію і шпіталізавалі. Аналіз на каронавірус аказаўся станоўчым.

У лякарні стан жанчыны пагоршыўся, праз тыдзень медыкі дыягнаставалі двухбаковае запаленне. Ганну паклалі ў рэанімацыю пад апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. 3 траўня яна памерла. Хранічных захворванняў Ганна не мела, кажуць сваякі.

Хавалі Ганну ў закрытай труне. Сябры жанчыны не наважыліся прыйсці на пахаванне.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў