400 птушанятак згарэлі ў адзіным у Беларусі птушыным прытулку


Раніцай 27 сакавіка пад Асіповічамі загарэўся адзіны ў Беларусі прытулак для дзікіх птушак. У полымі загінулі чатыры сотні індычанёў і два буслы. Сям’я Сталяровых, якая трымае птушнік, здолела ўратаваць толькі дзевяць буслоў і двух страусаў – яны дагэтуль бадзяюцца па наваколлі.

Гадавальнік загарэўся а 4:30 раніцы раніцы. Уладальнікі зразумелі гэта толькі тады, калі ў электралічыльніку выбіла пробкі. Паводле гаспадароў, полымя было «вышэй дрэваў», падае «Tut.by».

Даць рады з агнём самастойна пара не магла: праз адсутнасць электрычнасці не працавала помпа, якая падавала ваду. Таму сям’я вырывала загарадзі, каб па іх полымя не перакінулася на астатнія пабудовы на ўчастку. Канчаткова полымя патушылі толькі ратавальнікі.

У пажары загінулі каля 400 двухтыднёвых індычанятаў і два буслы. Таксама агонь знішчыў корм для астатніх гадаванцаў сямʼі.

«Індычанятаў мы гадавалі для таго, каб зарабіць на корм усім астатнім птушкам. Цяпер карміць іх няма чым і няма за што: у нас застаўся толькі заробак з асноўных месцаў працы», – кажа ўладальніца птушніку Жана.

Прычыну пажару ўсталёўваюць. Не выключаная версія падпалу.

Прыватная ўстанова «Ахова прыроды» паўстала пазалетась на базе прытулку «Птушыны двор», які існуе з 2013 года. Тут лекуюць і рэабілітуюць пацярпелых дзікіх птушак, трымаюць іх падчас зімоўкі ды, па магчымасці, дапамагаюць іншай дзікай жывёле, а часам – сабакам і катам. Фота – ptici.by

Цяпер у гаспадароў прытулку праблема: дзе размясціць птушак і чым іх карміць.

Кажуць, будуць рады любой дапамогі – рукамі, будматэрыяламі, грашыма. Яшчэ і страусаў знайсці трэба, адзін з іх раней ужо бег.

  • Дапамагчы прытулку можна фінансава:
  • – карта 5 106 218 035 238 237 тэрмінам дзеяння да 12/20;
  • – для фізічных і юрыдычных асобаў: Прыватнае прыродаахоўная ўстанова «Ахова прыроды», кошт IBAN: BY48BAPB30153017400160000000, УНП: 791 087 464 БІК: BAPBBY2X, Асіповіцкі раён, в. Майсеевіч, Рачная, 29, індэкс 213 752. Банк: Цэнтр банкаўскіх паслуг № 613 г. Асіповічы, Рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» УНП100693551 г. Менск;
  • – інфармацыя для аплаты ў сістэме АРІП: Грамадскія аб’яднанні / Абарона прыроды / Ахова прыроды / Добраахвотны ўзнос (уводзіць уласны нумар тэлефона);
  • – аплата «Залаты каронай» для расейцаў: на сайце сэрвісу пазначыць Прозвішча ды імя «Сталярова Жанна Васільеўна», нумар тэл. + 375 29 662-16-18 і горад Асіповічы.
  • – пераклад на кашалёк «Яндэкс.Грошай»: нумар 410 014 636 078 658.

Падрабязнасці можна ўдакладніць у групе «уКантакце» або па тэлефоне +375 29 668-47-31

ДД belsat.eu

Стужка навінаў