Лукашэнка хоча ад Расеі кампенсацыі за парушэнне тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС


Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што Расея парушыла ўмовы пагаднення аб тэрмінах увядзення ў эксплуатацыю БелАЭС, і таму беларускі бок паставіў пытанне аб кампенсацыях. Пакуль канчатковага рашэння аб памеры кампенсацыі няма.

«У нас крыху пасунуліся тэрміны ўвядзення ў эксплуатацыю атамнай станцыі з-за расейскага боку. Натуральна, паводле дамовы мы паставілі перад імі пытанне аб кампенсацыях. Гэтага хаваць не трэба. Нічога там надзвычайнага не было. Але такія пытанні былі пастаўленыя ў сувязі з тым, што парушаныя тэрміны ўвядзення станцыі, і адказнасць за гэта нясе расейскі бок.

Яны нам прапанавалі варыянты і цаны на свежае ядравае паліва – як для расейцаў, як для сваіх станцыяў. І тэрмін гарантыйны на пяць гадоў [на асноўныя вузлы. – Заўв. рэд.]», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка звярнуўся да ўдзельнікаў нарады з пытаннем, ці задавальняюць прапановы расейцаў беларускі бок, ці дастатковыя гэта саступкі. Пры гэтым самаабвешчаны кіраўнік Беларусі дадаў, што не варта «залішне напружваць расейцаў».

Hавiны
Улады пракаментавалі звесткі аб дэфектах на БелАЭС
2023.07.30 17:42

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў