У Менску за рабаванне затрымалі школьніка


Міліцыянты ў Менску затрымалі 16-гадовага падлетка. Юнака абвінавачваюць у рабаванні, паведамляе прэсавая служба МУС.

Ілюстрацыйнае фота.
Фота: ТК / Белсат

16-гадовы жыхар сталіцы ў мэсэнджары размясціў аб’яву, у якой абяцаў перавесці наяўныя грошы ў крыптавалюту. На гэтую абвестку адгукнуўся мужчына, якому падлетак паабяцаў перавесці валюту на электронны кашалёк і прызначыў сустрэчу.

Але пасля таго, як хлопец атрымаў на рукі грошы ў памеры каля 6 тысячаў долараў ЗША, ён распыліў у вочы пацярпеламу газ з пярцовага балончыка і ўцёк з месца здарэння.

Міліцыянты затрымалі хлопца літаральна па гарачых слядах. Сілавікі паведамляюць, што грошы знайшлі і вернуць іх пацярпеламу.

Пазней міліцыянты высветлілі, што месяц таму падлетак учыніў аналагічнае злачынства. Ён узяў у грамадзяніна РФ 5 000 рублёў у эквіваленце для пераводу на электронны кашалёк і ўцёк з грашыма. Следчыя распачалі крымінальную справу за рабаванне.

Парады
Як беларусам не трапіць на махляроў, працуючы ў Польшчы
2022.08.30 19:35

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў