Атлет Труханавец: Пабыў рэкардсменам Гінэса тыдзень, рэкорд анулявалі за нацыянальнасць


Беларускі спартовец Максім Труханавец заявіў, што ягоны апошні рэкорд у Кнізе рэкордаў Гінэса быў ануляваны з прычыны нацыянальнасці. Пра гэта атлет напісаў у сваім Instagram.

Максім Труханавец.
Фота: max_true / Instagram

31 ліпеня спартовец Максім Труханавец паведаміў, што страціў сертыфікат на рэкорд у Кнізе Гінэса, бо ён беларус.

«Пабыў рэкардсменам тыдзень, нават сертыфікат атрымаў. Быў ануляваны мой апошні рэкорд. Чаму? Нацыянальнасць. Паважаю Кнігу Гінэса, але тут лічу гэта несправядлівым рашэннем», – заявіў атлет.

Максім Труханавец займаецца Street Workout. Мужчына амаль у 2 разы пабіў папярэдні рэкорд Гінэса: за гадзіну ён зрабіў 305 выхадаў сілай на гімнастычных кольцах. Ён мае вялікую аўдыторыю ў Instagram і YouTube. Асаблівую папулярнасць Максім атрымаў падчас пандэміі COVID-19, калі пачаў запісваць відэа з трэнаваннямі для сваіх гледачоў.

На відэа з Instagram Максіма бачна адно з яго трэнаванняў:

Hавiны
Украіна не будзе байкатаваць спаборніцтваў, на якіх беларусы і расейцы выступаюць у нейтральным статусе
2023.07.27 11:24

Антон Тачняк

Стужка навінаў