Абвастрэнне на мяжы Сербіі і Косава: паведамляецца пра сірэны, барыкады і стрэлы


Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч абвінаваціў кіраўніцтва Косава ў тым, што яны рыхтуюць аперацыю супраць косаўскіх сербаў і паабяцаў, што «Сербія пераможа».

Раней улады Косава абвесцілі, што з 1 жніўня на тэрыторыі краіны не будуць прымаць сербскія дакументы, а аўтамабілі з сербскімі нумарамі трэба будзе перарэгістраваць.

«Думаю, што мы ніколі не былі ў больш складанай і цяжкой сітуацыі, чым сёння. Чаму я гэта сказаў? Прышцінскі рэжым спрабуе, прадстаўляючы сябе ахвярай, выкарыстоўваць настроі ў свеце», – сказаў Вучыч, піша «The Insider».

Паводле палітыка, на пункты пераходу ўжо адправіліся падраздзяленні косаваалбанскай паліцыі, каб спыняць усіх, хто мае сербскія дакументы.

Вучыч заклікаў косаваалбанскія ўлады да захавання міру, але папярэдзіў, што ў выпадку агрэсіўных дзеянняў супраць сербаў у Косава «Сербія пераможа».

Топ-функцыянер кіроўнай Сербскай прагрэсіўнай партыі Уладзімір Джукановіч заявіў у Twitter, што Сербія можа быць вымушана распачаць «дэнацыфікацыю Балкан».

Сербская газета «Данас» паведамляе, што гукі сірэн чутныя ў цэнтры населенай сербамі Паўночнай Мітравіцы ў Косаве і Метохіі. Жыхароў заклікаюць не выходзіць з дамоў і трымацца далей ад вокнаў. Таксама, паводле інфармацыі мясцовых выданняў, узброеныя сілы перакрываюць дарогі ў Сербію.

Выданне N1 паведамляе, што на поўначы Косава мясцовыя сербы ўжо будуюць барыкады.

Некаторыя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што на прыгранічных тэрыторыях Косава і Сербіі чуваць гукі страляніны.

Разам з тым Міністэрства абароны Сербіі заявіла, што сербская армія не ўваходзіла на тэрыторыю Косава і Метохіі.

Hавiны
Расея хоча стварыць яшчэ адно Прыднястроўе на Балканах
2022.01.26 22:19

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў