Адзін з самых перспектыўных беларускіх гандбалістаў будзе выступаць у Польшчы


Кірыл Самойла, левы паўсярэдні, з менскага СКА пераходзіць у польскую «Віслу». 21-гадовы беларус падпісаў з клубам з Плоцку кантракт на чатыры гады.

Кірыл Самойла.
Фота: Мяшкоў Берасце

У другой камандзе чэмпіянату Польшчы Кірыла бачаць, як асноўнага гульца. У гэтым сезоне «Вісла» навязала барацьбу за чэмпіёнства «Кельце», але ўсе ж саступіла клубу іншага беларуса – Арцёма Каралька. Апошні сапраўдная зорка еўрапейскага гандболу і лідар «Кельце». Зімой Каралёк збіраўся пераходзіць у «Барсэлону», але ў Іспаніі ўключылі рэжым эканоміі і адмовіліся ад гэтага трансферу. А «Кельце» не толькі стаў чэмпіёнам Польшчы, але і змог знайсці новага спонсара. Цяпер кіраўніцтва клуба спрабуе захаваць Каралька. А гэта значыць, што ў чэмпіянаце Польшчы мы зможам пабачыць бітву двух беларусаў: Каралёк супраць Самойлы. Адзначым, што абодва гульца не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Каралёк адкрыта выступаў на баку беларускага народу, а Самойла адмовіўся падпісаць праўладны ліст, якія падпісала большасць гульцоў СКА. У выніку ў лістападзе 2021 года ў самы разгар сезону хлопца абулі ў боты і адправілі ў войска. Праўда, праз пару месяцаў вярнулі назад.

У гэтым сезоне СКА выгуляў Кубак Беларусі і заняў другое месца ў чэмпіянаце краіны. Ён другі беларускі гулец, які ў наступным сезоне будзе выступаць за мяжой. Да гэта кантракт з румынскім клубам «Канстанцыя» падпісаў Мікалай Алёхін з «Мяшкоў Берасце».

Адзначым, што з вясны 2021 года беларускія каманды, як клубныя, так і зборныя, не могуць выступаць на міжнароднай арэне. Пад санкцыі яны патрапілі разам з расейцамі, бо кіраўніцтва Беларусі падтрымала расейскае ўварванне Расеі в Украіну.

Hавiны
Пасярод сезону аднаго з лідараў гандбольнага СКА адправілі ў войска. Спрабуем адшукаць прычыну
2021.11.22 19:05

АС belsat.eu

Стужка навінаў