У Вільні прайшоў Суседскі фэст. Паглядзіце на пісанкі, якія там зрабілі


31 сакавіка ў Вільні адбыўся Суседскі фэст пісанак, прысвечаны Велікадню і надыходу вясны. Яго арганізатарамі выступілі грамадзянская ініцыятыва ды беларуская прастора, якія паставілі сабе за мэту стварыць творчае асяроддзе, дзе дарослыя і дзеці, прадстаўнікі розных культур змаглі пазнаёміцца, падтрымаць адно аднога і проста добра правесці час. 

Суседскі фэстываль пісанак (велікодных яек) у музеі Івана Луцкевіча ў Вільні, Літва. 31 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат

Удзельнікаў фэсту чакалі літоўскія, украінскія, беларускія музыка ды спевы, танцы ды карагоды. Дзеці стварылі папяровых птушанят – сімвалаў абуджэння прыроды, а таксама шукалі велікодныя скарбы.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

Таксама ўдзельнікі фэсту даведаліся пра старажытныя і хрысціянскія абрады ды сімвалы на розных мовах. І канешне ж, распісалі яйкі ў мінімалістычнай беларускай традыцыі, дадалі колераў у жыццесцвярджальнай украінскай ці таямнічай літоўскай традыцыі.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Журналістка Кацярына Пытлева фатаграфуе велікоднае яйка падчас Суседскага фэстывалю пісанак у музеі Івана Луцкевіча.
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў