У Беларусі павысілі стаўкі ўтылізацыйнага збору


У Беларусі змяняюцца стаўкі ўтылізацыйнага збору на некаторыя віды і катэгорыі транспартных сродкаў.

Адпаведная пастанова ўраду была прынятая 18 сакавіка 2024 году. Ад 31 сакавіка рашэнне набывае моц.

У прыватнасці, павышаюцца стаўкі для юрыдычных асобаў пры ўвозе аўтатранспарту з абʼёмам рухавіку да 1 тысячы куб.см, ад 1, 2, 3 і 3,5 тысяч куб. см. Таксама выраслі стаўкі збору на больш магутную тэхніку, у тым ліку спецыялізаваную.

Сумы ўтылізацыйных ставак для кожнага віду транспарту можна знайсці тут.

Акрамя таго, змяніліся катэгорыі ставак утылізацыйнага збору: да 3 гадоў уключна і старэйшыя за 3 гады з даты выпуску. Раней было тры віды: да 3 гадоў, ад 3 да 7 і старэйшых за 7 гадоў.

Тэрмін для прадстаўлення дакументаў аб крытэрах самаходных машын павялічаны і складае цяпер адзін год.

Аналітыка
Уратуе Расея беларускі аўтарынак ці праглыне? Цэны на аўты ў Беларусі значна ніжэйшыя
2022.07.20 14:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў