Беларуская дыяспара паведаміла пра смерць у Польшчы актывіста, які страйкаваў у Горадні ў 2020 годзе


У Быдгашчы памёр Аляксандр Куваннікаў – удзельнік страйку на тытунёвай фабрыцы «Нёман» у 2020 годзе. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Facebook-суполцы «Беларусы Беластоку». Прычына смерці не называецца.

Аляксандр Куваннікаў. Фота з архіву сваякоў Аляксандра

Аляксандр Куваннікаў сканаў 30 студзеня. Прычына смерці і ўсе абставіны пакуль не вядомыя.

Як паведамляецца, цяпер перад ягонай жонкай «стаіць шэраг цяжкіх задач, звязаных з пахаваннем».

«Магчыма цела будзе перавезена ў Беларусь. Там у яго засталася маці», – праінфармавалі ў дыяспары.

Куваннікаў стаўся адзіным работнікам Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі, які ў 2020 годзе далучыўся да агульнанацыянальнага страйку. Мужчыну хутка звольнілі, і ён разам з жонкаю і чатырма дзецьмі з’ехаў у Польшчу. «Узялі з сабою тры вялікія торбы і пяць заплечнікаў. Усё, што магло там змясціцца, – дзіцячае адзенне, некалькі цацак, некалькі кніжак і дакументы», – згадваў Куваннікаў у інтэрв’ю ў 2021 годзе.

На пытанне, ці не шкадуе, што давялося эміграваць, адказаў так:

«Ёсць шкадаванне, што з’ехалі не на ўласнае жаданне, а вымушана. Калі б мы ад’язджалі на ўласнае жаданне, то гэта было б па-іншаму, а так… Нам усё ж давялося гэта зрабіць. Жонка трохі больш хвалюецца, яна яшчэ не вельмі сябе адчувае ўпэўнена, але бачыць, што дзеці задаволеныя».

Для ахвочых дапамагчы сям’і актывіста арганізаваны збор.

Hавiны
Новае жыццё гарадзенцаў у Кракаве: «Тут беларусы дапамагаюць беларусам»
2021.01.14 11:12

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў