У Беларусі ад ветру і завеі былі перабоі з электрычнасцю ў 45 населеных пунктах


За апошнія содні парушэнні электразабеспячэння былі ў 45 населеных пунктах, паведамляе Мінэнерга.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Завея ў Менску.
Фота: ТК / Белсат

Пацярпелі 221 трансфарматарная падстанцыя, 10 фермаў і 4 кацельні. Аднаўленчыя работы працягваліся ў 10 населеных пунктах да шостай гадзіны раніцы 30 лістапада.

«У ліквідацыі парушэнняў было задзейнічана 22 аварыйныя брыгады і 25 адзінак тэхнікі», – распавядае Мінэнерга.

МНС папярэджвае пра небяспеку, магчымую 30 лістапада праз дрэннае надвор’е. Могуць быць пашкоджаныя лініі сувязі і электраперадачы, таксама магчымае зніжэнне бачнасці, ускладненне руху транспарту, павелічэнне ДТЗ, падзенне дрэваў, абрушванне дахаў будынкаў.

30 лістапада ў Беларусі вецер пераменных кірункаў 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра – ад мінус 1 да мінус 6 градусаў.

Аб’ектыў
Расея не хоча будаваць другой АЭС у Беларусі
2023.10.18 22:17

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў