«Калі праляталі над Нёманам, хацеў надзець парашут і саскочыць з самалёта». Былы палітзняволены Фурманаў у Вільні


Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Праз паўтары тыдня пасля свайго вызвалення, 30-га кастрычніка, былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай прыляцеў у Вільню.

У аэрапорце Вільні Змітра сустракалі журналісты, паплечнікі і дзяўчына Вольга Каракіна, якая трымала галадоўку за яго пад сценамі СІЗА №1 на Валадарскага. Апошні раз яны бачыліся 29 траўня 2020 года ў Горадні падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Зміцер прызнаўся, што не чакаў, што па прылёце яго будзе сустракаць такая колькасць людзей.

Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат
Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат
Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

На наступны ж дзень пасля вызвалення Зміцер выехаў у Кіеў, адкуль паляцеў у Вільню.

«Калі апынуўся ў самалёце, глядзеў увесь час у ілюмінатар і бачыў як мы праляталі Беларусь міма, у тым ліку свой горад Гродна. Я яго вызначыў па Нёману. Адразу настальгія ў гэты момант наведвае чалавека, калі ён бачыць свае месцы, дзе ён правёў практычна ўсё сваё жыццё. Калі праляталі над Нёманам, хацеў надзець парашут і саскочыць з самалёта. Але я разумеў, што гэта будзе толькі горш для мяне ў выніку, і я вырашыў працягнуць свой шлях», – распавёў па прылёце Змітрый.

У бліжэйшых планах Зміцера – аднавіцца пасля амаль паўтара года ў няволі. «Я ўжо тыдзень правёў у Кіеве і стала нашмат лягчэй. Думаю, што яшчэ крыху часу і я буду поўны сіл. Цяпер жа ёсць невялікая складанасць у плане псіхалагічнага здароўя».

Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

«Сітуацыя не паляпшаецца і гэта, вядома, гняце. Нам усім зараз трэба працаваць, каб палепшыць гэтую сітуацыю. Каб можна было чытаць не толькі кепскія навіны, але і добрыя. Я нават не ўяўляў, што ў краіне столькі палітвязняў», – кажа былы палітвязень.

Пакуль Зміцер не думае пра вяртанне ў Беларусь, плануе застацца ў Вільні, дзе жыве яго дзяўчына Вольга. «Калі мяне выпусцілі з калоніі я разумеў, што гэта не тая воля, дзе ты пачуваешся ў бяспецы. Трэба было прымаць тэрміновае рашэнне [з’ехаць]».

Сустрэча былога палітзняволенага Зміцера Фурманава ў аэрапорце Вільні. Вільня, Літва. 30 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Зміцера Фурманава асудзілі на 2 гады калоніі. Ён выйшаў на волю 21 кастрычніка. Год і тры месяцы Зміцер правёў у СІЗА, дзе дзень залічваецца за паўтара. Таму на волю з калоніі ён выйшаў раней за тэрмін.

Артыкулы
Два СІЗА, дзве турмы, калонія. Гісторыя Змітра Фурманава, які збіраў подпісы за Ціханоўскую
2021.10.28 12:46

АД, belsat.eu

Стужка навінаў