«Вейшнорыю» і «Хартыю'97» прызналі экстрэмісцкімі


Суд Лідскага раёну 19 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонак «Veisnoria \ Вейшнория» на YouTube, у Telegram, «УКантакце», «Аднакласніках», Instagram, Facebook і TikTok «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пашпарт вейшнорца.
Фота: the-village.me

Краіну Вейшнорыю на паўночным захадзе Беларусі прыдумалі падчас вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Паводле легенды, яна была суперніцай беларускай і расейскай арміяў і хацела напасці на Беларусь і далучыць да сябе яе тэрыторыі. У інтэрнэце Вейшнорыя стала мэмам, беларусы пачалі друкаваць пашпарты і карты вейшнорца.

Сімвалы Вейшнорыі.
Фота: ru.espreso.tv

Адначасова праўладныя ТГ-каналы паведамляюць, што медыя-рэсурсы «Хартыі’97» прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем. Выданне абвінавачваюць у каардынацыі пратэстаў 2020 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў