Чэхія заклікала Менск аказаць меддапамогу Віктару Бабарыку


МЗС Чэхіі адрэагаваў на паведамленне пра шпіталізацыю Віктара Бабарыкі. Дыпламаты гэтай краіны заклікалі ўлады Менску аказаць палітвязню неабходнае лячэнне.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / Instagram

Стан Віктара Бабарыкі, а таксама яго месцазнаходжанне цяпер невядомае для грамадскасці. Улады Беларусі не паведамляюць падрабязнасцяў траплення палітвязня ў шпіталь. У сувязі з гэтым МЗС Чэхіі звярнуўся да афіцыйнага Менску.

«Чэхія занепакоеная паведамленнямі аб шпіталізацыі вязня сумлення Віктара Бабарыкі, магчыма, са слядамі збіцця. Мы заклікаем улады Менску аказаць яму належную медычную дапамогу. Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Чэхіі.

29 красавіка прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калоніі паведаміў, што Віктар Бабарыка нібыта «жывы і здаровы». Аднак дакладнай інфармацыі аб ягоным месцазнаходжанні і здароўі няма ўжо чатыры дні, паведамляе тэлеграм-канал «Виктор Бабарико».

Увечары 26 красавіка тэлеграм-канал «Рабочы Рух» напісаў, што Бабарыка шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне наваполацкай больніцы ў стане сярэдняй цяжкасці з пнеўматораксам (гэта назапашванне паветра паміж грудной сценкай і лёгкім). Пнеўматоракс можа з’яўляцца ў выніку траўмы грудной клеткі. Таксама, са звестак крыніцы, Бабарыка быў так збіты, што дактары адразу яго нават не пазналі, пакуль не пабачылі прозвішча. Гэта адбылося ў ноч з 24 на 25 красавіка.

Hавiны
«Дапамажыце сабе – пакажыце Бабарыку». Святлана Ціханоўскай звярнулася да пасобнікаў Лукашэнкі
2023.04.28 21:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў