Каранік кінуў студэнтаў, вайскоўцаў і рабочых на ўборку камянёў у палях


Пасля заўвагі Аляксандра Лукашэнкі аб камянях на палях у Ашмянскім раёне мясцовыя ўлады вывелі на працу студэнтаў, вайскоўцаў і работнікаў прадпрыемстваў, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 Рэгіён».

Фота: Пул 4 Ругион / Telegram

«На ўборку камянёў з палёў раёну выйшлі не толькі аграрыі. На дапамогу да іх у лепшых традыцыях талакі паспяшаліся працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў і сацыяльнай сферы, навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа і нават вайсковых падраздзяленняў. Усяго каля 200 чалавек. Задзейнічана неабходная тэхніка», – гаворыцца ў паведамленні.

Камяні плануюць убраць да 20 красавіка. Іх будуць выкарыстоўваць на будоўлях пры ўзвядзенні падмуркаў.

Фота: Пул 4 Ругион / Telegram

26 сакавіка падчас візіту ў Ашмянскі раён Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Караніка за камяні на палях. Ён назваў гэта бязладдзем і заявіў, што камяні могуць пашкодзіць тэхніку пры ўборцы ўраджаю.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў