Лукашэнка замяніў камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання


Кадравыя перастаноўкі ў вышэйшым генералітэце Узброеных сіл РБ: замест генерала Дземідзенкі камандаваць войскамі ЗАК будзе палкоўнік Белы.

Вайскоўцы 6-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл РБ. Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: Міністэрства абароны / Telegram / modmilby

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Заходняга аператыўнага камандавання беларускага войска. Цяпер камандаваць адным з трох вайсковых абʼяднанняў Беларусі будзе палкоўнік Уладзімір Белы. Генерал-маёр Ігар Дземідзенка, які да гэтага часу займаў пасаду камандуючага, вызвалены ад пасады і залічаны ў распараджэнне міністра абароны Беларусі да 9 мая 2023 года.

Пра Белага вядома, што да прызначэння ён служыў начальнікам факультэту Генеральнага штабу Узброеных сіл – намеснікам начальніка ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

Заходняе аператыўнае камандаванне (ЗАК) разам з Паўночна-Заходнім аператыўным камандаваннем і нядаўна створаным Паўднёвым аператыўным камандаваннем зʼяўляюцца самымі буйнымі структурнымі адзінкамі УС РБ. У склад ЗАК уваходзяць: 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада (Горадня), 11-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада (Слонім), 111-я гвардзейская артылерыйская брыгада (Берасце) і некаторыя іншыя часткі і падраздзяленні.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў