Супраць палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Разановіча распачалі новую крымінальную справу


У дачыненні анархіста Дзмітрыя Разановіча заведзеная новая крымінальная справа паводле артыкулу аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі, піша Telegram-канал «АЧК-Беларусь».

Дзмітрый Разановіч.
Фота: belarus_abc / Telegram

Дата суда над Дзмітрыем Разановічам пакуль не вядомая.

Раней паведамлялася, што палітвязня, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі № 22, змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да сакавіка 2024 года.

Дзмітрыя неаднаразова кідалі ў ШІЗА, яго пагражалі перавесці на турэмны рэжым, а таксама пазбавілі спатканняў і перадачаў.

Нагадаем, Дзмітрыя Разановіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама анархістаў Ігара АліневічаДзмітрыя Дубоўскага і Сяргея Раманава абвінавацілі ў падпале аддзелу ДАІ ў Мазыры, будынку Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў у Салігорску і аўтамабіляў каля будынку мясцовай пракуратуры ўвосень 2020 года. Ад гэтых дзеянняў ніхто не пацярпеў, але ўлады абвесцілі здарэнні тэрарыстычнымі актамі.

Менскі абласны суд 22 снежня 2021 года засудзіў Аліневіча і Раманава на 20 гадоў калоніі, Разановіча – на 19 гадоў калоніі, Дубоўскага – на 18 гадоў калоніі.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў