Хто ў Байнэце «экстрэміст», а хто яшчэ не. Табліца


На момант публікацыі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 646 пунктаў, а «экстрэмісцкіх фармаванняў» 31. Як разабрацца, каго можна рэпосціць, а каго нельга можна, але асцярожна? «Белсат» сабраў табліцу.

«Экстрэмісцкія матэрыялы» і «экстрэмісцкія фармаванні» ў Байнэце. Звесткі на 30 студзеня 2022 года. Выява: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0

Табліца з усімі-ўсімі беларускімі выданнямі атрымалася б гіганцкай. Таму мы выбралі самыя папулярныя. Але вызначыць, якія выданні папулярныя цяпер, калі значная іх частка заблакаваная ў Беларусі, складана.

Апошні рэйтынг папулярнасці беларускіх медыяў да масавых блакаванняў складалі ў снежні 2019 года: у сістэме маніторынгу «Brand Analytics» паглядзелі, якія беларускія выданні былі самымі цытаванымі ў сацыяльных сетках (на чые навіны найчасцей публікавалі спасылкі).

З таго часу шмат што змянілася: праз блакаванні сайтаў карыстальнікі сталі больш чытаць навіны ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Самы папулярны мэсэнджар для навінаў (і самы часты ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў») – Telegram. Мы дадалі да топу сайтаў-2019 топ-20 найбольш папулярных (паводле сярэдняга ахопу аднаго паста) Telegram-каналаў у студзені 2022 года, узялі звесткі сэрвісу «TGStat».

У выніковым топе мы асобна пазначылі праўладныя выданні: некаторыя з іх наўпрост дзяржаўныя, некаторыя ж займаюць адкрыта пралукашэнкаўскую пазіцыю. Іх у Беларусі, вядома, не блакуюць і не прызнаюць экстрэмісцкімі.

Гэты топ, вядома, не ўключае ўсіх-усіх «экстрэмісцкіх» выданняў. Напрыклад, туды не трапілі калегі-«экстрэмісты» з «Еўрарадыё» ці баранавіцкага «Intex-press», каналы і суполкі «Мая краіна Беларусь» і шматлікія дваровыя чаты.

Артыкулы
«Белсат» двойчы «экстрэмісцкі». Тлумачым, якая розніца між «матэрыяламі» і «фармаваннем»
2021.11.03 15:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў