Доналду Трампу забаранілі ўдзельнічаць у выбарах яшчэ ў адным штаце


Былы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп не можа браць удзелу ў першасных выбарах у штаце Мэйн. Раней аналагічная забарона была ўведзеная ў Каларада. Пра гэта паведамляе «Reuters».

Дзяржаўная сакратарка штату Мэйн, сябра Дэмакратычнай партыі Шэна Бэлаўз, як і Вярхоўны суд Каларада, спаслалася на тое, што Трамп правакаваў паўстанне, распаўсюджваў непраўдзівую інфармацыю і заклікаў сваіх прыхільнікаў здзейсніць марш на Капітолій. Такім чынам, як сцвярджаецца, была парушаная 14-ая папраўка Канстытуцыі ЗША, што забараняе балатавацца ўдзельнікам мяцяжу.

«Канстытуцыя ЗША не дапускае замаху на асновы нашага ўраду», – напісана ў пастанове Бэлаўз.

Пастанова можа быць абскарджаная ў Найвышэйшым судзе штату. Пакуль суд не прыме пастановы ў гэтым пытанні, пастанова Бэлаўз не набудзе моцы.

Адвакаты Трампа называюць пастанову Бэлаўз неабгрунтаванай і абяцаюць падаць скаргу.

Hавiны
Доналда Трампа арыштавалі ў справе аб выбарах-2020 і праз 20 хвілін адпусцілі
2023.08.25 10:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў