Памёр архітэктар Міхаіл Пірагоў – аўтар Палацу Рэспублікі


На 91-м годзе сышоў з жыцця вядомы архітэктар Міхаіл Пірагоў, аўтар Палаца Рэспублікі і шэрагу станцыяў менскага метрапалітэна. Ён памёр 18 кастрычніка, паведамляе Беларускі саюз архітэктараў.

Міхаіл Пірагоў нарадзіўся 25 студзеня 1933 года ў горадзе Арцёмаўску Краснаярскага края. Спачатку вучыўся, а потым працаваў у Новасібірску. У 1975 годзе быў запрошаны ў Менск, дзе працаваў да пачатку 2001 года ў «Белдзяржпраекце».

Быў кіраўніком аўтарскага калектыву, які спраектаваў Палац Рэспублікі. Таксама Пірагоў з’яўляецца аўтарам Тэатру драмы і камедыі ў Бабруйску, станцыяў менскага метрапалітэна «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа», а таксама прафілакторыю ў Валожынскім раёне.

Агляд
Касцёл, кірха, Сталін і не толькі. Як змянялася Кастрычніцкая плошча і што плануюць цяпер
2023.05.27 14:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў