Частку сумы, сабранай падчас Марафону салідарнасці, перавялі ў фонды


Пятую частку сродкаў, сабраных падчас Марафону салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі, а гэта больш за € 500 тысячаў, размеркавалі паміж профільнымі арганізацыямі. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльных справах Вольга Гарбунова.

Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

На гэты момант сямі арганізацыям пераведзеныя € 104 000 з 574 617, сабраных падчас Марафону салідарнасці.

Грошы размеркавалі наступным чынам:

  • Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным «Dissidentby» – € 13 500;
  • Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» – € 13 000;
  • Дабрачынная арганізацыя «Littouwin Lions Club» – € 13 500;
  • Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam» – € 13 500;
  • Беларуская рада культуры – € 9 500;
  • Ініцыятыва «BY_help» – € 27 500;
  • Анархічны чорны крыж – Беларусь – € 13 500.
Размеркаванне сродкаў, сабраных падчас Марафону салідарнасці. Крыніца: CabinetBelarus / Telegram

Раней Вольга Гарбунова адзначала, што перавод сродкаў адбываецца няхутка, бо ўсё «мусіць быць паводле закону». Напрыклад, аплатная сістэма «Stripe» доўга правярала статус сродкаў, што паступілі на рахункі. Банк запытваў дадатковыя дакументы, каб выключыць адмыванне грошай: «Мы афармлялі дамовы і правяралі ўсе дакументы, згодна з літоўскім заканадаўствам. У некаторых выпадках заключэнне дамоваў магчымае толькі ў прысутнасці натарыусаў, бо гаворка пра велізарныя сумы».

Вольга таксама дадала, што, нягледзячы на працяглыя тэрміны, вельмі важна адпрацаваць гэтую працэдуру на будучыню і зрабіць усё празрыста.

Нагадаем: 29 ліпеня адбыўся 12-гадзінны онлайн-марафон салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі «Нам не ўсё адно!». Сродкі збіраліся тры дні – 28–30 ліпеня, падчас марафону назбіралі амаль € 575 тысячаў.

Аб’ектыў
Марафон, які вярнуў салідарнасць
2023.07.31 22:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў