Дызайнер, рэкламіст і выдавец Анатоль Лазар, які быў пакараны 15 соднямі адміністратыўнага арышту, вярнуўся дадому. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
«Настрой бадзёры, нават аднавіў уваход у ФБ», – напісаў ён.
Анатоль Лазар быў затрыманы 12 верасня. Тады ў яго адбыўся ператрус, сілавікі забралі камп’ютар і тэлефон. Ён быў пакараны 15 соднямі адміністратыўнага арышту.
Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, – сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком менскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».
Глеб Нержын belsat.eu