Афрыканскі звяз патрабуе ад путчыстаў у Нігеры вярнуцца ў свае баракі. Ім далі 15 дзён


Афрыканскі звяз у сваім камюніке запатрабаваў ад вайскоўцаў, якія ўчынілі пераварот у Нігеры, «вярнуцца ў свае казармы і аднавіць канстытуцыйную ўладу». Пра гэта паведамляе «Alarabiya».

Вайскоўцы Нігеру ў эфіры нацыянальнага тэлебачання. Крыніца: ORTN

Рада міру і бяспекі Афрыканскага звязу «патрабуе ад вайскоўцаў неадкладна і безумоўна вярнуцца ў свае казармы і аднавіць канстытуцыйную ўладу на працягу максімум пятнаццаці дзён».

АЗ «самым рашучым чынам асуджае» зрынанне абранага ўраду і прэзідэнта Мухамэда Базума і выказвае глыбокую занепакоенасць з нагоды «адраджэння» вайсковых пераваротаў у Афрыцы.

Еўразвяз не прызнае путчыстаў

Са зваротам з нагоды сітуацыі ў Нігеры выступіў і вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль.

«Еўразвяз не прызнае і не прызнае ўлады, якія ўзніклі ў выніку путчу ў Нігеры. Прэзідэнт Базум быў абраны дэмакратычным шляхам; ён з’яўляецца і застаецца адзіным законным прэзідэнтам Нігера. Яго вызваленне павінна быць безумоўным і неадкладным. ЕЗ ускладае на путчыстаў адказнасць за яго бяспеку і бяспеку ягонай сямʼі», – гаворыцца ў заяве.

Бурэль заклікаў «да неадкладнага поўнага і поўнага аднаўлення канстытуцыйнага парадку» і паабяцаў падтрымаць увядзенне санкцыяў.

«Гэты непрымальны напад на цэласнасць рэспубліканскіх інстытутаў Нігеру не застанецца без наступстваў для партнёрства і супрацы паміж Еўрапейскім Звязам і Нігерам ва ўсіх розных аспектах. У сувязі з гэтым, акрамя неадкладнага спынення падтрымкі бюджэту, усе дзеянні ў супрацы ў сферы бяспекі прыпыняюцца на нявызначаны тэрмін з неадкладным набыццём моцы», – падсумаваў прадстаўнік ЕЗ.

Hавiны
У прыхільнікаў перавароту ў Нігеры заўважылі сцягі Расеі. Прыгожын ужо падтрымаў яго
2023.07.28 14:56

Пераварот у Нігеры адбыўся 26 ліпеня. У гэты дзень вайскоўцы заявілі, што зрынулі мясцовага прэзідэнта Мухамэда Базума. Пераварот падтрымаў кіраўнік расейскай ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын, а ў прыхільнікаў путчу заўважылі сцягі РФ. Раней хаўруснікі ПВК ужо захапілі ўладу ў суседніх Малі і Буркіна-Фасо.

Нігер жа быў галоўным хаўруснікам Захаду ў рэгіёне. Менавіта тут для правядзення антыісламісцкіх аперацыяў базаваліся войскі Францыі, выгнаныя прарасейскімі рэжымамі з Малі і Буркіна-Фасо. Краіна таксама актыўна дапамагала Еўразвязу змагацца з нелегальнай міграцыяй і падтрымоўвала Украіну ў ААН. ЗША з 2012 года выдаткавалі на ўзмацненне бяспекі Нігеру каля $ 500 млн. Сваю вайсковую місію ў краіну збіралася скіраваць і Нямеччына.

«Базум быў адзінай надзеяй Захаду ў Сахэльскім рэгіёне. Францыя, ЗША і ЕЗ выдаткавалі большую частку сваіх рэсурсаў у рэгіёне на падтрыманне Нігеру і яго сілаў бяспекі», – заявіў Ульф Лесінг, аналітык нямецкага Фонду імя Конрада Адэнаўэра.

На ягоную думку, пераварот стаў «кашмарным сцэнаром для заходніх дзяржаваў», бо дазволіць Расеі і іншым актарам распаўсюдзіць свой уплыў у Нігеры.

Агляд
«Кашмар для Захаду». Што значыць вайсковы пераварот у Нігеры і што ад таго беларусам
2023.07.27 17:49

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў