У Пружанах сілавікі затрымалі як мінімум чатырох чалавек


Сілавікі зладзілі «зачыстку» у Пружанах. Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманыя чатыры чалавекі, пакуль што вядомыя імёны дваіх, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Затрыманыя ў Пружанах Сяргей Вакульчык (злева) і Максім Куроўскі.
Фота: ПЦ «Вясна»

Вядома, што затрыманы дырэктар швейнай фірмы Сяргей Вакульчык. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што быў затрыманы за тое, што на сваёй старонцы ў Аднакласніках размясціў фатаграфію з нацысцкай сімволікай. Сяргею прызначылі 15 содняў арышту.

Таксама сярод затрыманых – былы следчы Пружанскага РАСК Максім Куроўскі. Па якой канкрэтнай прычыне затрымалі былога сілавіка, невядома. Па папярэдняй інфармацыі, за каментары ў інтэрнэце.

Імёны іншых затрыманых пакуль невядомыя.

Hавiны
За 19 дзён «сухой галадоўкі» Мікалай Аўтуховіч пахудзеў на 20 кілаграмаў
2022.07.29 20:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў