Сайт і сацыяльныя сеткі баранавіцкага выдання Intex-press» прызналі «экстрэмісцкімі»


Па заяве Баранавіцкай міжраённай пракуратуры сайт і ўсе сацыяльныя сеткі незалежнага баранавіцкага выдання Intex-press прызналі экстрэмісцкімі. Пра гэта паведамляе рэсурс «Наш край».

Друкаваная версія газеты Intex-press.
Фота: Intex-press / Вконтакте

Рашэнне аб прызнанні кантэнту выдання Intex-press «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прынята судом 29 красавіка 2023 года.

Раней, 15 лютага гэтага года, у рэдакцыі адбыўся вобшук. Падчас агляду супрацоўнікі МУС забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі журналістаў Intex-press, а таксама камп’ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзелу. Паводле пастановы, былі разгледжаныя «матэрыялы праверак па факце парушэння заканадаўства аб СМІ». Якія менавіта парушэнні – у дакуменце не ўдакладнялася.

Сайт выдання Intex-press да нядаўняга часу быў заблакаваны ў Беларусі. 6 лютага сайт разблакавалі «ў сувязі з устанаўленнем факту адсутнасці парушэння заканадаўчых актаў». 30 чэрвеня 2022 года міністр інфармацыі падпісаў загад наконт анулявання пасведчання друкаванага СМІ Intex-press. Журналіста выдання летам 2022 года асудзілі на два з паловай гады калоніі за фота расейскай вайсковай тэхнікі.

Intex-press – штотыднёвая газета і навінны сайт з Баранавічаў. Выданне заснаванае ў 1994 годзе, выдавецкі дом таксама выдаваў газеты «Ганцавіцкі час», «Ляхавіцкі час» і «Нясвіжскі час», да 2007 года – пінскі «Мясцовы час». Сайт Intex-press.by, нягледзячы на «рэгіянальнасць», рэгулярна ўваходзіў у рэспубліканскія топы паводле наведвальнасці.

Hавiны
Стала вядома, чаму супрацоўнікі МУС прыходзілі з «аглядам» у рэдакцыю «Intex-press»
2023.02.16 12:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў