У Наваполацкай папраўчай калоніі № 1 успышка эпідэміі грыпу


У Наваполацкай папраўчай калоніі № 1, верагодна, узнікла ўспышка эпідэміі грыпу, захварэлі сотні вязняў, паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY TEAM».

Завод «Нафтан», предприятие, нефтеперерабатывающий завод, нефть, нефтепродукты, Новополоцк, Беларусь
Наваполацкая папраўчая калонія № 1, за ёй бачныя трубы «Нафтану».
Фота: Белсат

Згодна з паведамленнем, медчастка калоніі перапоўненая, а ў некаторых атрадах (напрыклад, 2-м і 10-м) прастудныя захворванні атрымала палова асуджаных. Гаворка вядзецца пра сотні чалавек.

З прычыны эпідэміі для вязняў Наваполацкай ПК № 1 адмянілі тэлефанаванні.

Нагадаем, што Наваполацкая папраўчая калонія № 1 вядомая як самая брудная і адна з самых «чырвоных» зонаў. Са словаў шматлікіх зняволеных, у штрафных ізалятарах гэтай калоніі супрацоўнікі прымяняюць сапраўдныя катаванні ў дачыненні вязняў: раніцай заліваюць у памяшканне раствор хлёркі «для дэзынфекцыі», а вокны не закрываюць круглы год, нават калі на вуліцы 30 градусаў марозу. Зняволеныя мусяць завешваць вокны ручнікамі або анучамі, за што іх могуць дадаткова пакараць.

Найбольш вядомыя палітвязні, якія ўтрымліваюцца ў ПК № 1 у Наваполацку, – гэта Віктар Бабарыка, журналісты Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык.

зона.бел
«Камбінат перапрацоўвання чалавечыны». Расказваем пра калонію № 1 у Наваполацку, дзе сядзіць Бабарыка
2022.10.23 13:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў