Колькасць аграсядзібаў у Беларусі скарацілася больш чым удвая з пачатку года


У пачатку года ў Беларусі былі 3043 аграсядзібы. Да канца снежня засталося 1297. Многія не змаглі ці не паспелі прайсці перарэгістрацыі, піша «СБ. Беларусь сегодня».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Дэпартамент турызму Міністэрства спорту і турызму паведамляе, што некаторыя ўладальнікі сядзібаў толькі цяпер сталі звяртацца ў выканкамы, каб атрымаць дазвол на працу. Для некаторых гэта не асноўная крыніца даходу, таму яны не сталі пакуль займацца перарэгістрацыяй. Былі і такія, каму адмовілі ў перарэгістрацыі да ліквідацыі заўваг спецыяльнай камісіі пры выканкаме.

Аграсядзібы мусілі прайсці перарэгістрацыю да 1 ліпеня 2023 года, але такая магчымасць есць і цяпер.

Улады даўно маюць асаблівыя прэтэнзіі да сядзібаў, арыентаваных на правядзенне святаў. Перарэгістрацыя – гэта вынік указу № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму» ад 4 кастрычніка 2022 года. Чыноўнікі пастанавілі выключыць «магчымасць весці гатэльны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзібаў». Ва ўказе таксама прапісаныя паслугі, якімі абавязкова мусяць займацца аграсядзібы. Сярод патрабаванняў – весці сельскую гаспадарку.

Агляд
Перарэгістрацыя як спосаб барацьбы з няўгоднымі
2023.10.26 08:27

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў