Украіна ўвайшла ў Раду кіраўнікоў МАГАТЭ


Украіна была абраная ў Раду кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і будзе ўваходзіць у яе цягам 2023–2025 гадоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг МАГАТЭ. Крыніца: inbusiness.kz

Аб гэтым у сваім акаўнце ў сацсетцы «Х» паведаміў Уладзімір Зяленскі.

«Украіна абраная ў Раду кіраўнікоў МАГАТЭ на 2023–2025 гады. Я дзякую кожнай краіне, якая падтрымала нашу заяўку», – напісаў прэзідэнт Украіны.

Таксама Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Украіна будзе прыкладаць усе намаганні для ўмацавання важнай ролі МАГАТЭ і глабальнай ядравай бяспекі.

«Мы ўсе павінны працаваць разам, усе мы ў свеце, хто шануе бяспеку, каб пакласці канец усім відам ядравага шантажу, які Расея спрабуе нармалізаваць», – напісаў украінскі прэзідэнт.

Рада кіраўнікоў МАГАТЭ – адзін з двух кіроўных органаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі побач з Генеральнай канферэнцыяй дзяржаваў – сябраў МАГАТЭ. Ён збіраецца пяць разоў цягам года і разглядае фінансавыя ведамасці, праграму і бюджэт арганізацыі, а таксама выносіць па іх свае рэкамендацыі Генеральнай канферэнцыі.

У склад Рады ўваходзяць 35 краін, сярод якіх ЗША, Канада, Францыя, Нямеччына і іншыя. Украіна апошні раз станавілася сябрам Рады кіраўнікоў МАГАТЭ з 2009 па 2011 год.

Hавiны
У выпадку выбуху на Запарожскай АЭС пацярпяць пяць краінаў Еўропы
2023.08.02 21:27

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў