Расейскія самалёты зноў абстралялі Украіну з неба Беларусі


«Беларускі Гаюн» фіксуе запускі ракет, на поўначы Украіны бачаць «прылёты».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскі самалёт Ту-22М3 – такі бачылі ў небе над Беларуссю 28 жніўня.
Фота: threadreaderapp.com

Вечарам 28 жніўня праект «Беларускі Гаюн» паведаміў пра доўгі шэраг паведамленняў аб палётах расейскіх самалётаў над Беларуссю і меркаваных запусках ракет па Украіне. Паведамленні ішлі з Мсціслава, Рагачова, Акцябрскага раёну, Петрыкава, Турава, Колькі ракет запусцілі, невядома, але паведамляюць пра не менш як сем запускаў ракет і як мінімум пяць самалётаў, якія вярталіся назад у Расею.

Украінскія медыі паведамляюць, што абстрэлы ў гэты час прыйшліся ра Сарны Ровенскай вобласці (там адключылася святло – магчыма, зачапіла лініі электраперадачаў), нейкія ракеты збілі ў Валынскай вобласці. Разам з тым абстрэлы ішлі па Харкаве і Мікалаеве. Кіраўнік Ровенскай вобласці Віталій Коваль расказаў, што ракетныя ўдары па Сарнах трапілі ў вайсковы аб’ект, ахвяраў няма.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь выключае ваенную агрэсію з тэрыторыі Беларусі адносна іншых дзяржаваў (арт. 18). Рэдакцыя Канстытуцыі, якая ўтрымлівае такі радок, была прынятая ўжо пасля таго, як расейскія войскі пайшлі з тэрыторыі Беларусі з вайной на Украіну. Разам з тым з Канстытуцыі тады прыбралі норму пра тое, што Беларусь імкнецца стаць нейтральнай краінай і бяз’ядравай зонай.

Каментар
Ці здолее Украіна закрыць неба? На 24 жніўня прагназавалі масавыя абстрэлы, а «прылётаў» было няшмат
2022.08.25 20:59

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў