Візавы цэнтр Даніі ў Менску амаль праз два месяцы выдаліў з сайту інфармацыю аб прыпыненні прыёму дакументаў, паведамляе тэлеграм-канал «Собирай рюкзак».
У візавы цэнтр даслалі запыт і атрымалі адказ, што падача заяўкі на атрыманне шэнгенскай візы зноў магчымая.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца, можна проста прыйсці ў працоўны час візавага цэнтру і падаць дакументы.
Таксама дакументы на шэнгенскую візу катэгорыі С прымаюць візавыя цэнтры Італіі, Грэцыі, Славаччыны і Вугоршчыны. Раней паведамлялася, што ў сувязі з шалёным попытам запісацца на падачу дакументаў у візавыя цэнтры складана – даводзіцца чакаць не адзін месяц.
Алена Рувіна belsat.eu