Дзядзька Азаронка ідзе ў дэпутаты. Ужо стварыў ініцыятыўную групу


Родны дзядзька Грыгорыя Азаронка Віктар Азаронак збіраецца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў і ўжо стварыў ініцыятыўную групу для вылучэння сябе ў кандыдаты. Імя сваяка прапагандыста ў спісе ініцыятыўных групаў на сайце Лепельскага райвыканкаму заўважыла Zerkalo.io.

Віктар Азаронак.
Фота: lepel-kraj.by

Віктар Азаронак – брат бацькі Грыгорыя Азаронка Юрыя. У 2021 годзе аўтары YouTube-каналу «Рудабельская паказуха» двойчы тэлефанавалі Віктару Азаронку на простую тэлефонную лінію. Той не адмаўляў, што ён дзядзька прапагандыста і сказаў, што пастаянна глядзіць праграмы пляменніка.

«У Рэспубліцы Беларусь ёсць цудоўны кансэнсус паміж грамадствам і дзяржавай. Цудоўна працуе вертыкаль, выдатны кіраўнік дзяржавы, цудоўна працуюць абл- і райвыканкамы», – казаў тады сваяк Грыгорыя Азаронка.

Hавiны
Улады адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы экс-старшыні ліквідаванай партыі «Зялёныя»
2023.12.23 16:02

Цяпер Віктар Азаронак займае пост намесніка старшыні Лепельскага райвыканкаму. Ён курыруе кадравыя, ідэалагічныя і сацыяльныя пытанні, а таксама ён «старшыня штабу добраахвотніцкіх дружынаў» і ўзначальвае прызыўную камісію Лепельскага і Вушацкага раёнаў.

Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года. Каб вылучыць свайго кандыдата, ініцыятыўная група павінна сабраць за яго не менш за 1 тысячу подпісаў.

Hавiны
У АБСЕ заклікалі да свабодных выбараў у Беларусі
2023.11.17 09:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў