Беларускіх чыгуначнікаў прымушаюць падпісваць паперу аб неразгалошванні


Намеснік начальніка Беларускай чыгункі прыняў загад, які тычыцца як шараговых супрацоўнікаў, гэтак і кіраўнікоў. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі ў сваім Telegram-канале паведамляе, што работнікаў прысільваюць «падпісаць абавязацельства аб неразгалошванні службовай інфармацыі канфідэнцыяльнага характару».

Загад для чыгуначнікаў пра неразгалошванне службовай інфармацыі.
Фота: Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі / Telegram

Паводле «указання», загад мусіць быць выкананы да 30 верасня. Якая менавіта інфармацыя лічыцца канфідэнцыйнай, у дакуменце не пазначаецца.

Паперу падпісаў намеснік начальніка чыгункі Ігар Казлоўскі там жа, у Telegram-канале чыгуначнікаў паведамляецца, што ён супрацоўнік КДБ. Афіцыйная газета «Чыгуначнік Беларусі» пісала, што Казлоўскі «працаваў на розных дзяржаўных пасадах у галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі».

Сёння ж стала вядома пра актыўную падрыхтоўку беларускай чыгункі да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі. Кіраўнік «Creative politics hub», арт-дырэктар Беларускага вольнага тэатру Мікалай Халезін паведаміў «Белсату», што атрымаў гэтую інфармацыю з трох крыніц. На ягонае меркаванне, «беларускую чыгунку проста аддаюць у карыстанне Расеі».

Hавiны
Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі: БЧ рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі
2022.09.27 17:32

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў