Папскі пасланнік для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, старшыня Канферэнцыі італьянскіх епіскапаў, архіепіскап Балонні, кардынал Матэа Марыя Дзупі наведае Маскву 28–29 чэрвеня ў якасці пасланніка Папы Рымскага Францішка, паведамляе «Vatican news».
Асноўная мэта місіі Дзупі – «падтрыманне гуманных дзеянняў, якія могуць спрыяць развязанню цяперашняй трагічнай сітуацыі і пошук шляху да справядлівага міру».
У пачатку чэрвеня Дзупі быў у Кіеве: 5–6 чэрвеня наведаў украінскую сталіцу і правёў перамовы з Уладзімірам Зяленскім ды рэлігійнымі прадстаўнікамі.
Паводле крыніцаў у РПЦ, кантакт Дзупі з Патрыярхам Кірылам магчымы, «калі будзе такое жаданне і дазволіць графік кіраўніка РПЦ», піша ТАСС.
Як раней заяўляў і сам Дзупі, і іншыя прадстаўнікі Апостальскай сталіцы, задача місіі – «спрыяць стварэнню лепшай атмасферы», але Ватыкан не прапаноўвае ўласна мірнага плану.
Марыя Міхалевіч belsat.eu