Другі энергаблок БелАЭС зноў уключылі ў сетку


Другі энергаблок БелАЭС 27 траўня ўключылі ў сетку, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

«27 траўня ў 21.05 другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключылі ў сетку пасля завяршэння планавых выпрабаванняў на ўзроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі 50% у рамках праграмы энергетычнага пуску. Ідзе паэтапны набор магутнасці», – гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

25 траўня на станцыі прайшлі тэсты ахоўных прылад парагенератара, якія суправаджаліся выкідамі пару. 26 траўня праводзіліся дынамічныя выпрабаванні ў рэжыме поўнага абясточвання блоку з яго адключэннем ад энергасістэмы.

«Перад пераходам на наступны этап – вопытна-прамысловай эксплуатацыі блоку – спецыялісты павінны пераканацца, што ўсе сістэмы і абсталяванне, уключаючы сістэмы бяспекі, працуюць надзейна, у адпаведнасці з праектнымі параметрамі», – зазначала прэс-служба Мінэнерга і падкрэслівала, што выпрабаванні з адключэннем блоку ад сеткі – гэта агульнасусветная практыка.

Першае ўключэнне ў сетку другога энергаблоку БелАЭС адбылося 13 траўня 2023 года ў 13:24.

Увесці блок у прамысловую эксплуатацыю плануецца ў гэтым годзе.

Hавiны
Немцы зафіксавалі землятрус каля Астравецкай АЭС. НАН Беларусі абвяргае штуршкі
2023.05.23 13:50

21 траўня Цэнтр даследаванняў зямлі ў нямецкім Патсдаме 21 зафіксаваў у Беларусі землятрус магнітудай 4,2 балы ў прыкладна 100 км ад БелАЭС. Нацыянальная акадэмія навук заявіла, што згодна з афіцыйнымі запісамі апаратуры, ніякіх землятрусаў апошнім часам у Беларусі не было.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў