Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі працягвае зніжацца


Паводле звестак Белстату, у студзені 2024 года колькасць занятых у эканоміцы краіны складала 4 млн 129 тысячаў асобаў. У параўнанні са снежнем гэтая лічба стала меней на 11,1 тысячы.

Зніжэнне ўзроўню занятасці адбываецца рэгулярна. У 2022-м занятых было 4,214 млн, у 2021-м – 4,284 млн, у 2020-м – 4,319 млн, у 2019-м – 4,334 млн, у 2018-м – 4,337 млн асобаў. А дзесяць гадоў таму, у 2013-м, сярэднегадавая колькасць занятых складала 4 578 млн – то бок амаль на 450 тысячаў болей, чым цяпер.

Як зазначае «Радыё Свабода», такі вынік атрымаўся з улікам павелічэння ў Беларусі пенсійнага ўзросту, а без гэтага колькасць працоўных была б яшчэ меншай.

Выданне Dev.by звяртае ўвагу таксама на значнае зніжэнне колькасці працаўнікоў IT-сектару. Паводле звестак Белстату, летась у ІТ працавала больш за 88 тысячаў чалавек, што на 16 % (ці на 17,6 тысячы) менш, чым у 2022 годзе. Апошні раз прыкладна столькі асобаў працавалі ў галіне ў 2019 годзе. Больш за тое, упершыню за апошнія тры гады колькасць спецыялістаў у ІТ аказалася меншай за 100 тысячаў.

Hавiны
У Беларусі ў 2023 годзе больш звальнялі, чым прымалі на працу
2024.02.01 11:27

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў