Два міліцыянты загінулі ў аварыі ў Наваградскім раёне


 У ДТЗ раніцаю 27 студзеня ў Наваградскім раёне загінулі два міліцыянты. У аварыю трапіў службовы аўтамабіль Ленінскага РАУС Горадні, паведаміла прэс-служба МУС.

Наступствы аварыі.
Фота: pressmvd/Telegram

«У выніку аўтааварыі загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі названага райаддзелу», – праінфармавалі ў МУС.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, абставіны ДТЗ высвятляюцца. Падрабязнасцяў аварыі не паведамляюць.

Наступствы аварыі.
Фота: pressmvd/Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў