БТ паказала пірацкія запісы паўфіналаў «Australian Open» з удзелам беларусак


Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 5» паказаў паўфінальныя матчы жаночага адзіночнага разраду «Australian Open» з удзелам беларусак Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленкі. Пры гэтым тэлеканал не мае правоў на паказ гэтых спартовых спаборніцтваў, піша «Прессбол».

Трансляцыя на «Беларусь 5» паўфіналаў «Australian Open». Скрыншот «Беларусь 5». Крыніца: «Беларусь 5» / YUOTUBE

27 студзеня ў эфіры дзяржтэлеканалу «Беларусь 5» адбыліся паказы паўфіналу «Australian Open» у якіх гулялі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Але правамі на трансляцыю тэнісу ў Еўропе валодае «Eurosport», аўстрыйскі «Servus TV» і швейцарскі «SSG».

Кіраўнік «Беларусь 5» Павел Булацкі, якому датэлефанаваліся журналісты, кінуў слухаўку, калі пачуў пытанне.

З сайта «Setanta Sports» знікла навіна аб паказе турніраў ВТА ў Беларусі. Трансляцыяў для беларусаў на платформе таксама няма.

Hавiны
У Беларусі ўзаконілі паралельны імпарт і пірацкі кантэнт
2023.01.06 10:40

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў