На лідскім прадпрыемстве затрыманні за падпіскі. Затрыманых чакае звальненне


22 снежня сілавікі прыйшлі на «Лідахарчканцэнтраты». За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў яны затрымалі 7 чалавек, пра што паведамілі на праўладных Telegram-каналах.

Фота: yandex.by

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Затрыманні, суды ў Лідзе», затрымлівалі не толькі рабочых, але і кіраўніцтва прадпрыемства за падпіскі на дэмакратычныя каналы («Зеркала» і іншыя).

Людзей выводзіў АМАП проста ў тапках, ім нават не далі пераабуцца. На пытанне відавочцаў: «Што ж вы робіце?» сілавікі адказалі «Мы выконваем сваю работу!»

Усіх затрыманных чакае суд і звальненні з працы.

СП belsat.eu

Стужка навінаў