Гандбольны клуб аштрафавалі за адсутнасць чырвона-зялёнага сцяга на форме


Гарадзенскі гандбольны клуб «Кронон» аштрафавалі за адсутнасць чырвона-зялёнага сцяга на форме двух галкіпераў, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі гандбола. Матч мужчынскага чэмпіянату Беларусі па гандболе паміж «Крононам» і менскім СКА прайшоў 23 верасня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Гандбол у Беларусі. Крыніца: handballfast.com

Рашэнне аб пакаранні за адсутнасць дзяржаўнага сцяга прыняла галоўная судзейская калегія і судзейска-тэхнічная камісія Беларускай федэрацыі гандбола. Рашэнне вынеслі пасля вывучэння відэазапісу з матчу і разгляду рапарта інспектара, які прысутнічаў на паядынку.

У Федэрацыі адзначаюць, што штраф сімвалічны – дзве базавыя велічыні (74 рублі). У выпадку ж паўторнага парушэння каманду чакае штраф «у поўным аб’ёме».

Нагадаем, у чэрвені гэтага года адбылася канферэнцыя Беларускай федэрацыі гандбола, якой было зацверджана Палажэнне аб XXXII чэмпіянаце і Кубку Рэспублікі Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Так у пункт 59 Палажэння было дададзена новае правіла аб экіпіроўцы гульцоў. З новага сезону на кожным камплекце спартыўнай формы каманд павінен быць размешчаны дзяржаўны флаг. За адсутнасць пагражае штраф.

Hавiны
З пачатку 2023 года ў Менску заведзеныя 14 крымінальных справаў за «глумленне з дзяржаўных сімвалаў»
2023.08.25 12:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў