ISW: малаверагодна, што 10 тысяч вагнэраўцаў прыбудуць у Беларусь


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што пры патрэбе ў Беларусь могуць прыехаць да 10 тысяч наймітаў ПВК Вагнэра. Аналітыкі ISW лічаць гэта малаверагодным.

Інструктары з ПВК Вагнэра падчас сустрэчы з байцамі з 51-й артылерыйскай брыгады ў Асіповічах. Публікацыя ад 27 ліпеня 2023 года. Крыніца: Оркестр, который знает весь мир / vk.com

Пасля авіякатастрофы, у якой, як сцвярджаецца, загінуў кіраўнік ПВК Вагнэра Яўген Прыгожын, 25 жніўня Лукашэнка выступіў з заявай, у якой сказаў, што ядро вайсковай кампаніі застанецца ў Беларусі, а пры неабходнасці ў краіну могуць цягам некалькіх дзён прыехаць да 10 тысяч наймітаў.

«Скрайне малаверагодна, што 10 тысяч байцоў Вагнэра прыбудуць у Беларусь, гэтак жа, як і тое, што такая колькасць вагнэраўцаў неабходная ў якасці дарадцаў і інструктараў для дапамогі Лукашэнку ў стварэнні нявызначанай беларускай «кантрактнай арміі», – піша ў сваёй справаздачы ISW. – Лукашэнка пастаянна імкнецца прадставіць сябе суверэнным лідарам, нягледзячы на тое, што Расея ў цяперашні час дэ-факта акупавала краіну, і, хутчэй за ўсё, ён спадзяецца, што ягоная ўнутраная аўдыторыя не ўспрыме амаль дакладна здзейсненае Пуціным забойства Прыгожына як аднабаковае скасаванне пагадненняў, заключаных з Вагнэрам».

ISW падкрэслівае, што цягам апошніх тыдняў колькасць наймітаў Вагнэра ў Беларусі толькі скарачаецца. Прызнаў дэмантаж лагеру пад Асіповічамі і Лукашэнка, аднак растлумачыў гэта тым, што гэтыя намёты былі лішнімі.

Hавiны
Лукашэнка пра вагнэраўцаў: Яны нам усё аплачваюць
2023.08.26 13:14

Што ўсе дамоўленасці датычна навучання беларускіх вайскоўцаў наймітамі ПВК Вагнэра застаюцца ў сіле, вагнэраўцы не з’язджаюць з Беларусі, заяўляў таксама кіраўнік інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сілаў» Юрый Васкрасенскі ў эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».

Аб’ектыў
Што будзе з ПВК Вагнэра без Прыгожына?
2023.08.24 22:40

Пра тое што вагнэраўцы будуць дыслакавацца ў Беларусі, 24 чэрвеня сёлета, пасля спынення мяцяжу Прыгожыназаявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Пад Асіповічамі пабудавалі адмысловы лагер. 15 ліпеня стала вядома, што ў Беларусь прыбыла першая вялікая калона групы Вагнэра. Цягам ліпеня колькасць наймітаў у краіне нарошчвалася, дасягнуўшы, паводле некаторых звестак, 6,5–7 тысячаў байцоў.

Міністэрства абароны Беларусі заяўляла, што найміты ПВК Вагнэра будуць трэнаваць беларускіх вайскоўцаў.

23 жніўня ў Цвярской вобласці РФ разбіўся бізнес-джэт «Embraer Legacy 600», на якім, як сцвярджаецца, ляцелі кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын, камандзір Дзмітрый Уткін і іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва гэтай групы. Усе 10 чалавек, якія былі на борце самалёта, загінулі. Пасля авіякатастрофы паўстала пытанне пра лёс вагнэраўцаў у Беларусі.

Аналітыка
Эскалацыйны статус-кво. Якія наступствы будзе мець гібель Прыгожына для Беларусі
2023.08.24 19:21

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў