Лукашэнка пра вагнэраўцаў: Яны нам усё аплачваюць


Выступаючы перад журналістамі падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што вагнэраўцы ўсё аплачваюць у Беларусі. Але плаціць ім і Беларусь.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вагнэраўцы трэнуюць беларускіх жаўнераў.
Фота: modmilby

«Яны нам за ўсё плацяць: і за намёт, і за ваду…» – адзначыў кіраўнік Беларусі.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што Беларусь таксама будзе плаціць вагнэраўцам: «А мы ім будзем аплачваць тыя паслугі, якія [яны] аказваюць нам».

Што гэта за паслугі, Лукашэнка не ўдакладніў, але, верагодна, гаворка вядзецца пра навучанне беларускіх вайскоўцаў, якое вагнэраўцы рэгулярна праводзяць на тэрыторыі нашай краіны.

Нагадаем, што пасля мяцяжу Уладзімір Пуцін заявіў, што з расейскага бюджэту з траўня 2022 года да траўня 2023 на вагнэраўцаў было патрачана 86,26 млрд расейскіх рублёў.

Аналітыка
Колькі каштуе ўтрыманне вагнэраўцаў у Беларусі? Спрабуем падлічыць
2023.07.19 08:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў