Галівудскія зоркі не засталіся ўбаку ад вайны і падтрымалі Украіну


Знакамітасці з усяго свету выступаюць супраць вайны і падтрымліваюць Украіну.

Стыхійная акцыя пратэсту пад амбасадай Расеі ў польскай сталіцы. Сотні чалавек выказваюць салідарнасць з Украінай. Варшава, Польшча. 24 лютага 2022 года.
Фота: ЯМ / Белсат

Галівудская зорка Анджэліна Джоўлі падтрымала Украіну ў барацьбе за свабоду. У сваім Instagram яна заклікала Расею спыніць вайну.

«Як і многія з вас, я малюся за людзей ва Украіне. Я і мае калегі, Упраўленне вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у справах уцекачоў сканцэнтраваныя на тым, каб зрабіць усё магчымае дзеля забеспячэння абароны і асноўных правоў чалавека і ўцекачоў у рэгіёне. Мы ўжо бачылі паведамленні пра ахвяры і людзей, якія пачалі пакідаць свае дамы ў пошуку бяспечных месцаў. Яшчэ зарана казаць, што можа адбыцца, але значэнне гэтага моманту – для народу Украіны і для міжнароднага правапарадку – немагчыма пераацаніць», – напісала акторка.

Мадонна падтрымала Украіну

«Пуцін парушыў усе магчымыя дамовы аб правах чалавека. Пуцін не мае права спрабаваць сцерці Украіну з твару Зямлі. Мы падтрымліваем вас, прэзідэнт Зяленскі! Мы молімся за вас і вашую краіну! Дабраславі вас усіх Бог!»

Амерыканская спявачка і акторка Шэр публічна падтрымала Украіну. Пуціна яна назвала дэспатам.

«Чаму Украіна важная для ЗША? Пуцінскі дэспат знішчае герояў. Калі будзе шанец, Пуцін паглыне суверэнныя краіны, пакуль не ўваскрэсіць СССР. Гэта пакіне Еўропу маленькай і неабароненай. Расея, Кітай, Саудаўская Аравія жадаюць паставіць нас на калені. І бачаць цудоўную магчымасць. Яны распаўсюджваюць нянавісць, адасобленасць, слабасць».

Амерыканскі пісьменнік Стывэн Кінг таксама падтрымаў Украіну.

«Чаму большасць з нас навучылася ў дзяцінстве на гульнявой пляцоўцы: нельга стаяць убаку, калі вялікае дзіця збівае малога. Ты можаш вытрымаць адзін ці два ўдары, каб вялікае дзіця спынілася, але гэта правільны ўчынак».

ВІДЭА
Расея наносіць па Кіеве ракетныя ўдары. Другі дзень вайны ва Украіне. ОНЛАЙН
2022.02.25 07:13

Раней супраць расейскай агрэсіі выступілі Мэй Маск, вядомы нямецка-гіспанскі актор Даніэль Бруль. Шон Пэн таксама падтрымаў Украіну, і цяпер ён сам у Кіеве.

У Расеі супраць вайны выказаліся спявачка Земфіра, актор Леанід Барац, а таксама такія зоркі, як Насця Іўлеева, Натэла Крапівіна, Святлана Лабада, Кацярына Шпіца, Жасмін, Максім Галкін, Вольга Бузава, Кацярына Варнава, Вольга Бузава, Іван Ургант, Яна Рудкоўская, Насця Каменскіх, Вікторыя Боня.

Hавiны
Дыверсанты ў Кіеве, УСУ бароняць сталіцу. Трэці дзень вайны ва Украіне. ОНЛАЙН
2022.02.26 07:20

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў