Суд над «Nexta», жорсткі прысуд падпалкоўніку выведкі і фільм Юрыя Дудзя. Галоўнае за 26 студзеня


У Беларусі працягваюцца суды, ператрусы і затрыманні – машына рэпрэсій не спыняецца. А вось польскі суд адмовіўся выдаць Беларусі заснавальніка сеткі каналаў «Nexta» Сцяпана Пуцілу. Падводзім вынікі чарговага інфармацыйнага дня на «Белсаце».

  • Суд у Варшаве адмовіўся выдаваць у Беларусь заснавальніка «Nexta» Сцяпана Пуцілу.

Суддзя пастанавіў, што недапушчальна выдаваць чалавека беларускаму рэжыму «толькі за тое, што гэтага хоча дыктатар-псіхапат».

  • Расейскі журналіст Дудзь зняў фільм пра беларусаў за мяжой – «Как жить, если лишают родины».

«Я лічу, што кіраўнікі нашай краіны ўспрымаюць эміграцыю як сваю перамогу», – тлумачыў Дудзю журналіст Мікіта Мелказёраў, якога жартам называюць «беларускім Дудзём».

  • На 19 гадоў калоніі асудзілі падпалкоўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны Дзмітрыя Самсонава. Яго вінавацілі ў тым ліку ў здрадзе дзяржаве. Інфармацыі мала. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
  • Фракцыя «Адзіная Расея» звярнулася да кіраўніцтва РФ з просьбаю аказаць ваенную дапамогу так званым Луганскай і Данецкай народным рэспублікам:

“Нас турбуе пытанне абароны жыцця расейскіх грамадзянаў і суайчыннікаў, якія там пражываюць”.

  • Сямейную пару арыштавалі за навагодні салют. Агулам мужу і жонцы далі 28 сутак арышту.

«Пікетавалі шляхам запуску піратэхнічнага вырабу, згодна з раней размешчанымі ў дэструктыўных тэлеграм-каналах заклікамі».

  • У дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанкі у выніку ператрусу канфіскавалі цацачны пісталет сына. Але потым вярнуліся і затрымалі праваабаронцу. Пенсіянерка Алена Гнаўк не выйшла на волю пасля 15 сутак арышту – на яе завялі яшчэ дзве крымінальныя справы…
  • І нарэшце пазітыў (ці не?). Старшыня Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў заявіў, што прататып беларускай вакцыны супраць каронавіруса ўжо гатовы…

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў