«Палітвязні асабліва чакаюць каляднага цуду». «VOLSKI» выпусціў альбом «Лісты палітвязням»


Гурт «VOLSKI» музыкі Лявона Вольскага на Раство выпусціў альбом «Лісты палітвязням». «Каляды – зіхоткі час, калі ўсе чакаюць чароўнага святла, цеплыні, цуду. Асабліва чакаюць каляднага цуду нашыя палітвязні», – напісаў артыст у сваім Telegram-канале, анансуючы рэліз.

Альбом складаецца з 12 песень, якія называюцца лістамі.

«Каляды – зіхоткі час, калі ўсе чакаюць чароўнага святла, цеплыні, цуду. Усе – незалежна ад узросту, прафесіі, месцазнаходжання. Асабліва чакаюць каляднага цуду нашыя палітвязні. Для іх кожная вестка з волі, кожны ліст – гэта ўжо маленькі цуд, прамень чароўнага святла. Мы дорым нашым палітвязням на Каляды цэлую нізку лістоў – гэты альбом», – напісаў у сваіх сацсетках Лявон Вольскі.

Ён заклікаў падтрымліваць тых, хто за кратамі, лістамі, увагаю і цеплынёю. «І тады вялікі цуд, пра які марыць кожны беларус, нарэшце здзейсніцца», – верыць музыка.

Гэты альбом фактычна працяг грамадска-палітычнага праекту «Лісты палітвязням», што сёлета ў верасні пачаў гурт «VOLSKI» разам з ініцыятывамі «Палітвязынка» і «Dissidentby».

Цяпер у Беларусі, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», 1497 палітвязняў, паводле «Dissidentby» іх болей – 1658.

Інтэрв’ю
«Мы неўзабаве вернемся дадому». Vinsent распавёў, чаму кожны беларус мусіць мець у кішэні дэтальку «LEGO»
2023.12.16 17:08

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў