«Убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі». У Каці Пытлевай прайшоў другі ператрус за месяц


Кацярына Пытлева.
Фота: Катерина Пытлева / Facebook

У журналісткі, вядоўцы YouTube-канале «Malanka Media» Кацярыны Пытлевай 24 верасня прайшоў другі ператрус за месяц. Пра гэта яна паведаміла ў Facebook.

«На гэты раз прыйшлі, здаецца, з КДБ, дзверы, на шчасце, не ламалі. Мяркуючы па іх рэакцыі, убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі, нават здзіўлена пыталіся, маўляў: «І гітару таксама яны зламалі і заплечнікі парэзалі?!». Увогуле, не чакалі яны, што хтосьці іх апярэдзіў», – кажа Кацярына Пытлева.

Затое, паводле яе, стала вядома, што яе вінавацяць паводле частак 1 і 3 артыкула 361 КК («Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, ці ажыццяўленню акту тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў» і «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў»).

Hавiны
Сёння сілавікі прыйшлі ў кватэру да журналісткі Пытлевай і да праваслаўнага святара
2021.09.07 17:26

Мінулы ператрус у Кацярыны Пытлевай прайшоў 7 верасня. Тады яна паведамляла:

«Дзверы зламалі не толькі ўваходныя, але і чамусьці ў спальню, хоць замкоў усярэдзіне не было, парэзалі калонкі, малатком разбілі фігуркі вожыкаў, парэзалі вясельныя фотаздымкі, распатрашылі вінілавую калекцыю і парассыпалі крупы і муку па ўсёй кватэры… Я ўжо не кажу пра скрынкі ў якія мы склалі ўсе рэчы, калі зʼязджалі. Такая вось яна помста рэжыму».

Журналістка раней супрацоўнічала з дзяржаўным тэлебачаннем і TUT.by. Цяпер яна вядзе праграмы на YouTube-канале «Malanka Media». Журналістка апошнім часам не жыве ў Беларусі.

Hавiны
«Зборышча суцэльных крымінальнікаў». Хто робіць праект «Malanka Media»
2021.08.21 08:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў